Грузы НАТО ў Аўганістан будуць дастаўляцца праз Расею

Расея дазволіла НАТО транзыт грузаў у Аўганістан праз сваю тэрыторыю. Пра гэта заявіў расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў у часе сустрэчы ў Маскве з сваім аўганскім калегам Залмаем Расулам. Лаўроў сказаў таксама, што ў Аўганістан праз Расею НАТО будзе пастаўляць бронетэхніку.

Дамоўленасьць пра транзыт грузаў НАТО праз тэрыторыю Расеі была дасягнутая на саміце НАТО ў Лісабоне некалькі дзён таму.