Нафту прапампавалі праз "Адэса — Броды"

Беларусь і Ўкраіна завяршылі пробнае прапампоўваньне нафты праз нафтаправод "Адэса — Броды" ў авэрсным рэжыме ад порта Паўднёвы да Мазырскага НПЗ.

Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў канцэрне "Белнафтахім".

"Прапампоўваньне завершана, на раніцу 24 лістапада ўся партыя нафты ў аб'ёме каля 80 тысяч тон паступіла на Мазырскі НПЗ", — паведамілі ў канцэрне. Увесь працэс прапампоўваньня — як у авэрс праз "Адэса — Броды", так і ў рэвэрс праз паўднёвую галіну нафтаправоду "Дружба" — прайшоў у штатным рэжыме.

Падчас пробнага прапампоўваньня праз "Адэса — Броды" была пастаўлена расейская нафта маркі Urals на ўмовах свопу, згодна з дамоўленасьцю паміж "Беларускай нафтавай кампаніяй" і PDVSA (Вэнэсуэла).