Шанцаў на выратаваньне новазэляндзкіх шахцёраў застаецца ўсё меней

Шанцаў на выратаваньне 29 новазэляндзкіх шахцёраў, якія пасьля выбуху на вугальнай шахце ў пятніцу лічацца зьніклымі бяз зьвестак, застаецца ўсё меней.

Гэта прызнаў прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джон Кэй пад час выступу ў парлямэнце.

Выратавальнікі па-ранейшаму ня могуць прабрацца ў шахту з прычыны высокай канцэнтрацыі таксычных газаў. Пашкоджаны робат, які меркавалася спусьціць у шахту. З моманту выбуху ніякай сувязі ў шахцёрамі няма.