Ірляндзкі прэм'ер распусьціць парлямэнт

Прэм'ер-міністар Ірляндыі Браян Коўэн адмовіўся падаць у адстаўку, паабяцаўшы, замест гэтага, распусьціць парлямэнт. Перад гэтым, аднак, Коўэн спадзяецца, што дзейны склад заканадаўчага органу ўхваліць экстраны бюджэт і ўмовы выратавальнага эканамічнага пакету ад Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду.

Раней "Партыя зялёных" абвясьціла аб сваім выхадзе з урадавай кааліцыі з-за згоды Дубліна на выратавальны пакет. Чакаецца, што ўмовай міжнароднай дапамогі будзе ўвядзеньне жорсткай праграмы бюджэтнай эканоміі.

Раней ЭЗ і МВФ пагадзіліся выдзеліць Дубліну крэдыт памерам 100 мільярдаў эўра цягам наступных трох год, каб пазьбегнуць небясьпекі дэфолту.