КНДР пабудавала новы ядзерны завод

Паўночная Карэя пабудавала новы ядзерны рэактар, паведаміў амэрыканскі навуковец, які нядаўна вярнуўся з КНДР. Былы дырэктар ядзернай лябараторыі ў ЗША Зыгрфыд Хэкер распавёў, што быў "уражаны" маштабамі і ўзроўнем мадэрнізацыі заводу.

Тым часам спэцыяльны пасланьнік ЗША ў КНДР Стэфэн Босуорт накіроўваецца ў Сэул, у рамках дыпляматычнага турнэ з мэтай аднавіць перамовы паміж міжнароднай супольнасьцю і Пхэньянам аб яго ядзернай праграме.