7 мільёнаў дрэваў за адзін дзень

У Македоніі сёньня адбылася нацыянальная кампанія з мэтай пасадзіць 7 мільёнаў дрэваў за адзін дзень.

Сёняшні дзень пасадкі дрэваў – шосты такога кшталту дзень, ініцыяваны групамі аховы асяродзьдзя і македонскім урадам.

Кампанія праводзіцца для выпраўленьня шкоды, нанесенай лясам летнімі пажарамі, а таксама з увагі на папярэджаньні аб пагрозах прыродзе ў выніку глябальнага пацяпленьня.