Абама правёў зь Мядзьведзевым "складаную гутарку"

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў "вельмі доўгую і складаную" гутарку са сваім расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым адносна нядаўніх нападаў на журналістаў у Расеі. Гутарка адбылася ў суботу ў кулюарах саміту Азіяцка-Ціхаакеанскага эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміў дарадца амэрыканскага лідэра Майкл МакФол.

Прамова МакФола прагучала на прэм'еры ў ЗША фільма "Справядлівасьць для Сяргея" – хронікі справы юрыста Сяргея Магніцкага, які летась памёр у турме пасьля таго, як яму не была пададзеная належная мэдыцынская дапамога.