Сорас: Кітай павінен пераняць адказнасьць за сусьветны парадак

Кітай узмацняе кантроль над сусьветнай эканомікай за кошт Злучаных Штатаў, заявіў вядомы амэрыканскі фінансіст Джордж Сорас. Выступаючы ў канадзкім горадзе Таронта Сорас параўнаў сёньняшнюю сытуацыю ў ЗША з заняпадам Брытанскай Імпэрыі пасьля Другой сусьветнай вайны.


"Зараз Пэкін павінен узяць на сябе адказнасьць за сусьветны парадак, пры гэтым улічваючы інтарэсы іншых краін", - зазначыў фінансіст.


Сорас таксама скрытыкаваў цяперашнюю эканамічную палітыку Вашынгтону. На яго думку нядаўняе рашэньне Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША павялічыць грашовую масу на 600 мільярдаў даляраў "шкодзіць" працэсу эканамічнага аздараўленьня.