Гаіці: сутыкненьні зь міратворцамі

На Гаіці здарыліся сутыкненьні мясцовых жыхароў зь міратворцамі ААН, якіх гаіцяне абвінавацілі ва ўспышцы эпідэміі халеры, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Пратэстоўцы падпалілі некалькі адзьдзяленьняў паліцыі і закідалі камянямі паліцэйскіх ды міратворцаў.

Ад халеры на высьпе ўжо памерлі болей за 900 чалавек. Эпідэмія распаўсюдзілася на шэсьць зь дзесяці правінцыяў Гаіці.