У чым сакрэт палітычнай жывучасьці Аляксандра Лукашэнкі і створанай ім сыстэмы? Як ён эвалюцыянаваў на працягу свайго жыцьця? Што ў беларускай сыстэме – ад прэзыдэнта, а што – ад агульных палітычных тэндэнцый постсавецкай прасторы? Як сыйдзе Лукашэнка?
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць аўтар кнігі “Аляксандар Лукашэнка: палітычны партрэт” Валер Карбалевіч, кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік расейскай газэты “Коммерсант” Павал Шарамет.
Дракахруст: На гэтым тыдні адбылася прэзэнтацыя кнігі Валера Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка: палітычны партрэт». Гэта велізарны том у 720 старонак, насычаны фактамі, цытатамі і лічбамі. Але і канцэпцыямі, адказамі на праклятыя пытаньні беларускага палітычнага жыцьця. Я і прапаную засяродзіцца на гэтых загадках, пагаварыць пра іх на гэтай нашай радыёпрэзэнтацыі кнігі Валера Карбалевіча.
Аляксандру Лукашэнку шмат разоў прадказвалі крах. Ды намэнклятурныя "ваўкі" зьядуць гэтага "калгасьніка", ды яго саўковая эканоміка лясьнецца праз год, ды куды ён супраць усёй моцы Захаду, ды перамога на гэтых выбарах – пірава і апошняя, ды Масква за такія словы і справы яго па сьценцы размажа – усё гэта многія, у тым ліку і мы з вамі, пісалі і гаварылі шмат гадоў. Але ня зьелі, не ляснулася і не размазалі. Чаму? Прагназісты ж не вымысьлілі гэтыя выклікі, яны былі і былі даволі сур'ёзнымі. У чым жа сакрэт жывучасьць гэтага палітыка і створанай ім сыстэмы?
Карбалевіч: Калі адказваць проста і коратка, то створаная Лукашэнкам сацыяльная мадэль не выпрацавала свой рэсурс. Гэта значыць, што яна мае рэальную падтрымку ў грамадзтве, што і забясьпечвала прэзыдэнту ўнутраную легітымнасьць. А вонкавыя выклікі ня моцна пагражаюць уладзе Лукашэнкі да той пары, пакуль унутры нічога не адбываецца, няма масавыхпратэстаў, вострых сацыяльных канфліктаў, расколу ў намэнклятуры. То бок, сацыяльная мадэль, заснаваная на дзяржаўным патэрналізму, аказалася больш жывучай, чым прадказвалі экспэрты. І зразумела, адыграла сваю ролю здольнасьць Лукашэнкі да маніпуляцыі, манэўраваньня, балянсаваньня.
Дракахруст: Павал, вы ў пэўным сэнсе перадалі Валеру эстафэту, вы, разам са Сьвятланай Калінкінай, былі аўтарамі хіба ня першай грунтоўнай палітычнай біяграфіі Лукашэнкі «Выпадковы прэзыдэнт». Вы і ў гэтай кнізе і за яе межамі таксама шукалі адказ на гэтае пытаньне – чаму прагнозы наконт хуткага краху Лукашэнкі не спраўдзіліся?
Шарамет: Аляксандар Лукашэнка – гэта геній моманту. Я заўсёды падкрэсьліваў, што недаацэньваць таленты, дадзеныя яму прыродай, недаацэньваць ступень яго цынізму і гнуткасьці нельга, ён безумоўна вельмі моцны праціўнік. І высакамернае стаўленьне да Лукашэнкі каштавала яго варагам каму жыцьця, каму свабоды, каму прафэсіі. Кнігу, якую мы напісалі саСьвятланай, нельга параўноўваць з дасьледаваньнем Карбалевіча. У яго гэта падрабязны аналіз усёй лукашэнкаўскай гісторыі, у нас кніга была больш эмацыйнай, чыста журналісцкая, у нечым нават рэпартэрская.
Вяртаючыся да прагнозаў, я б не сказаў, што аналітыкі так ужо ня мелі рацыі. Высновы, якія мы рабілі і 5, і 10 гадоў таму, справядлівыя і зараз – Беларусь павольна , больш павольна, чым мы думалі, але няўхільна ідзе да бездані сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай. І фінал лукашэнкаўскага рэжыму будзе трагічным. Але ён геній моманту. Калі б не яго заляцаньні да Расеі, калі б не яго абяцаньні, калі б не геніяльная апэрацыя «нафта ў адмен на размовы», то Лукашэнкі ўжо б не было. Але прастора для гэтых маніпуляцый у яго з кожным годам звужаецца.
Дракахруст: Хібам многіх біяграфій знакамітых людзей зьяўляецца іх тэлеалягічнасьць – паводле іх ужо вясковы хлапчук Сашка марыў быць прэзыдэнтам і менавіта такім, якім ён стаў. Ці так гэта? Ці ён усё ж эвалюцыянаваў, мяняўся? І калі так, то якімі былі вузлавыя кропкі, разьвілкі гэтых зьменаў?
Карбалевіч: Зразумела ніякай перадвызначанасьці ў біяграфіі Лукашэнкі не было. Посьпех палітыка – гэта заўсёды зьбег абставінаў. Калі б Лукашэнку не выбралі старшынём антыкарупцыйнай камісіі, калі б у законе аб прэзыдэнце ўвялі мяжу ў 40 гадоў, а не 35, калі б ЦВК не зарэгістравала яго ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты за грубыя парушэньні працэдуры, то ня быць бы яму прэзыдэнтам.
Лукашэнка неаднаразова мяняў сваю палітычную арыентацыю. Падчас гарбачоўскай перабудовы ён быў дэмакратам, потымувайшоў у вобраз рэстаўратара старой сыстэмы. З пачатку 2000-х гадоў ён жыў у вобразе кансэрватара сацыяльнага статус-кво (дзяржаўная прапаганда прэзэнтуе гэта ў выглядзе ідэі стабільнасьці). Цяпер спрабуе ўзяць імідж мадэрнізатара. Ён усе свае дзеяньні падпарадкоўвае задачы ўтрыманьня ўлады.
Разьвілкі: прэзыдэнцкія выбары 1994 году, рэфэрэндум 1996 году, прыход да ўлады Пуціна ў 2000 годзе і фактычны канец ідэі аб’яднаньня Беларусі і Расеі, 2010 год (востры канфлікт з Расеяй).
Дракахруст: Аляксандар, а як вы лічыце – ці эвалюцыянаваў Лукашэнка? І ці заўсёды галоўным стрыжнем яго паводзінаў, яго асобы была прага да ўлады?
Класкоўскі: Безумоўна ён эвалюцыянаваў і працягвае дэманстраваць здольнасьць да гэтага. Апазыцыю падводзіла і працягвае падводзіць самаўпэўненасьць, маўляў, мы яго ведаем, як аблупленага, і ён ніколі не памяняецца. Так, сваіх прынцыпаў, сваёй папулісцкай мэтоды ён не мяняе, але ён сапраўды, як слушна сказаў Павал, геній моманту, геній прыстасаваньня, геній адаптацыі.
Калі памятаеце – ён пачынаў з «адкруткі» цэнаў, называў прадпрымальнікаў «вашывымі блохамі», а зараз пад выбары якіпернік рыхтуе? Дырэктыву №4 аб лібэралізацыі, ён ставіць задачу ўвайсьці ў трыццатку найбольш спрыяльных для інвэстыцый эканомік сьвету.
А этапная веха – гэта ягоны прыход да незалежніцтва. Лукашэнка быў і мэнтальна застаецца савецкім беларусам. Некалі, відаць, ён шчыра хацеў аднаўленьня СССР. Але калі прыйшоў Пуцін і адбыўся гэты «наезд», прапанова ўвайсьці ў Расею шасьцю губэрнямі – тут каса натрапіла на камень. І менавіта гэтае нежаданьне ахвяраваць хаця б грамам улады прывяло да такой упартасьці, зацятасьці, урэшце да сыстэмнага канфлікту з Расеяй. Дэ-факта сёньня Лукашэнка бароніць Беларусь ад імпэрскага націску Расеі, што і адлюстравала заява Грыбаўскайце. Гэтая яго эвалюцыя адбылася не пад уплывам ідэалам ВКЛ і БНР, але яна адбылася. І аб'ектыўна гэта станоўчы чыньнік для Беларусі.
Дракахруст: Валер, вы ў вашай кнізе выводзіце асаблівасьці цяперашняй беларускай сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай сыстэмы з асаблівасьцяў асобы вашага героя. Але калі кінуць вокам на ўсю постсавецкую прастору, то высьвятляецца, што падобныя сыстэмы стваралі былы афіцэр спэцслужбаў і партыйны чыноўнік, унівэрсытэцкі прафэсар і “крэпкі” гаспадарнік, стваралі асобы харызматычныя і досыць бляклыя. Дык можа справа не ў асаблівасьцях асобаў, а ў нейкай наканаванасьці такой мадэлі для гэтай прасторы?
Карбалевіч: Прадметам майго дасьледаваньня была не эвалюцыя палітычнай сыстэмы Беларусі ці палітычных сыстэмаў постсавецкіх краінаў, а менавіта палітычны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. А тое, што вы кажаце, гэта абсалютна зразумела. Безумоўна, былі перадумовы для стварэньня аўтарытарных рэжымаў у Беларусі і ў іншых краінах постсавецкай прасторы,была негатоўнасьць постсавецкага грамадзтва жыць ва ўмовах дэмакратыі, негатоўнасьць постсавецкіх эліт дзейнічаць у адпаведнасьці з прынцыпамі дэмакратыі. Я згодны з тым, што былі аб'ектыўныя перадумовы ўзьнікненьня аўтарытарызму ў постсавецкіх краінах, але формы і ступень рэпрэсіўнасьці рэжымаў, якія паўсталі, шмат у чым залежала ад асабістых якасьцяў асобаў, якія іх узначальвалі.
Дракахруст: Павал, вам даводзілася бываць у шэрагу постсавецкіх краін, вы зараз жывяце ў Маскве. Як вы мяркуеце, тое, што ёсьць у Беларусі – наколькі гэта вынік асаблівасьцяў Аляксандра Лукашэнкі, а наколькі – вынік агульнай постсавецкай тэндэнцыі?
Шарамет: Няма нічога ўнікальнага ў тым, што адбываецца ў Беларусі, у тым, што робіць Лукашэнка. Яму дасталася, на наша няшчасьце і на яго шчасьце, унікальная краіна. Адразу пасьля распаду СССР Беларусь была самай пэрспэктыўнай рэспублікай імпэрыі. Запас эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай трываласьці быў такі вялікі, што дазваляе 16 гадоў будаваць гэты сацыялізм, які ўсё роўна абрынецца. Дзякуючы экспэрымэнту Лукашэнкі мы з самай пэрспэктыўнай рэспублікі былога СССР ператварыліся ў краіну, якую ўсе шкадуюць. Дзякуючы яму з прамыслова разьвітай краіны мы станем краінай сялян, бо празь некалькі гадоў яго кіраваньня ад гэтых МАЗаў і БЕЛАЗаў нічога не застанецца.
Што да агульнай ацэнкі, то ён сапраўды не рабіў нічога ўнікальнага. Адзінае, што ён надзвычай цынічны і ня ведае ніякіх бар’ераў. Кучма ў нейкі момант не рашыўся перакрочыць мяжу, Назарбаеў больш тонка, па-азіяцку ўсё гэта робіць, то Лукашэнка – гэта эўрапейскі варыянт Туркмэнбашы. Ну хай сабе ён яшчэ кіруе 10-15 гадоў, ніхто яго не чапае. Яму ж ня ўставяць дыямантавае сэрца, дый зь ім няма вечнага жыцьця. Усё роўна гэта ўсё скончыцца і наступным пакаленьням давядзецца расплачвацца за гэты лукашэнкаўскі экспэрымэнт.
Дракахруст: Валер, Аляксандар Казулін падчас прэзэнтацыі вашай, Валер, кнігі сказаў, што гэта “вельмі добра праяўлены калектыўна партрэт грамадзяніна Беларусі. Несумненна, трэба разумець, што Лукашэнка — у кожным з нас”. Можа сапраўды герой вашай кнігі адпавядае ўяўленьням, памкненьням, спадзяваньням і страхам сярэдняга, масавага беларуса, большасьці. І распавядае на пра гэтую большасьць тое, што мы ня ведалі і не хацелі б ведаць?
Карбалевіч: Безумоўна, Лукашэнка адлюстроўвае ня толькі ідэалёгію сярэдняга беларуса, ягоныя ўяўленьні пра палітыку, лад жыцьця, але і, на што зьвяртаю ўвагу, маральны, інтэлектуальны ўзровень беларускага абывацеля.
Лукашэнка – гэта рэакцыя страху беларускага грамадзтва перад выклікамі трансфармацыі, мадэрнізацыі, глябалізацыі.
Лукашэнка зьвяртаецца да кепскіх бакоў сьвядомасьці беларускага соцыюму, на што не рашаюцца палітыкі ў цывілізаваных краінах.
Зь іншага боку, тут адбываецца зваротны працэс. Лукашэнка ня толькі адлюстроўвае погляды сярэдняга беларуса, але і рэтрансьлюе іх назад у грамадзтва з дапамогай дзяржаўных мэдыяў, маніпулюе гэтымі поглядамі.
Дракахруст: Аляксандар, а ваш адказ на пытаньне – у якой ступені Лукашэнка такі ж, як кожны з нас?
Класкоўскі: Мы ўсе розныя. Таму нельга казаць, што ён такі, як кожны нас. Адзін з сакрэтаў Лукашэнкі ў тым, што ён цынічна паставіў на большасьць, яму ўласьцівае грэбаваньне элітай. Маса думае пераважна страўнікам і гэта ня толькі ў нас. Іншаясправа, што на Захадзе дзесяцігодзьдзямі ўсталяваліся правілы гульні і сапраўды ёсьць табу, якія ніводзін палітык не адважыцца парушыць. Унікальнасьць цэльнай сыстэмы, якую стварыў Лукашэнка, заснаваная на тым, што ён бяз комплексаў. У Кіргізстане акадэмік Акаеў спрабаваў выглядаць лібэралам, Кучма гуляў у гэтыя гульні, нават Пуцін быў абцяжараны ўмоўна-дэмакратычнай спадчынай Ельцына. А Лукашэнка, толькі прыйшоўшы да ўлады, пачаў будаваць рэінкарнацыю СССР. Разам з тым рэсурсы сканчаюцца, трэба круціцца, гуляць гульні з Захадам і мадэль, дарэчы, мяняецца.
Напачатку была стаўка на люмпэна, на аўтсайдэра. Цяпер ён знайшоў агульную мову з намэнклятурай. Напачатку ён палохаў, саджаў – каго за карупцыю, каго за палітычную «здраду», зараз ён праклямуе – мы ў адной лодцы. Нядаўна ён, зьвяртаючыся да чынавенства, сказаў – гэта не мае выбары, гэта вашы выбары, маўляў, мы ў адной лодцы і пры іншай уладзе вы ня будзеце мець такіх прывілеяў, як цяпер.
Ёсьць свой слой прыкормленага бізнэсу, які задаволены ўсталяванымі правіламі гульні. На сярэднюю клясу стаўка робіцца, на прагматычную частку моладзі, якая хоча рабіць кар'еру.
Але вось гэтае грэбаваньне элітай застаецца. Тут такая арытмэтычная развага – галасы ва ўсіх аднолькавыя, ці гэта прыбіральшчыца, ці даярка, ці апальны прафэсар. Гэтае грэбаваньне элітай затарможвае разьвіцьцё краіны і можа драматычна адбіцца на яе лёсе.
Дракахруст: Валер, у прадмове да кнігі вы напісалі, што яна ня толькі пра мінулае, але і пра будучыню. А апошняя частка кнігі называецца "Ён ніколі ня сыйдзе". І ўсё ж на падстава такога грунтоўнага вывучэньня вашага героя і праз яго – сучаснай Беларусі ці можна сказаць, што ж будзе далей, як ён усё ж сыйдзе? Як Франка, Сталін ці Мао, у краінах якіх фундамэнтальныя перамены пачаліся толькі пасьля іх сьмерці? А можа перадасьць уладу нашчадку, як Кім Ір Сэн , Асад ці Аліеў? А можа нават вернецца да ўлады, страціўшы яе, як Пэрон? Ці яго спасьцігне лёс ахвяраў аксамітных (і ня надта ) рэвалюцыяў? Што з лістапада 2010 году вам падаецца найбольш імаверным?
Карбалевіч: Найменш імавернымі варыянтамі падаюцца перадача ўлады пераемніку і таксама вяртаньне да ўлады пасьля яе страты. Апошняе падаецца зусім нерэальным. Варыянт рэвалюцыі, можа і не зусім «аксамітнай», цалкам рэальны для Беларусі. Ну і варыянт пажыцьцёвага кіраваньня я б таксама не выключаў.
Шарамет: Найбольш імаверным мне падаецца варыянт пажыцьцёвага кіраваньня, але ў гэтым выпадку я б не лічыў Лукашэнку доўгажыхаром. Мне здаецца, што пачаліся фундамэнтальныя супярэчнасьці паміж ім і Расеяй – гэта вельмі важны фактар, і пачаліся фундамэнтальныя супярэчнасьці паміж Лукашэнкам і значнай часткай беларускай эліты. Ён ужо неадпавядае новым патрабаваньням часу. Таму варыянт рэвалюцыі падаецца мне даволі імаверным.
Але тут ёсьць адна небясьпека. Калі ён будзе загнаны ў кут, ён можа кінуць Беларусь да ног Масквы, прадаць краіну ў абмен на гарантыі сваёй бясьпекі, Расея тады падтрымае яго і захавае яму і жыцьцё і магчымасьць кіраваць. Але тады гэта будзе іншы Лукашэнка. У астатнія варыянты я таксама абсалютна ня веру, бо гэты чалавек п'яны ад улады, ён хворы на ўладу і ён яе нават са сваімі сынамі, людзьмі адной зь ім крыві, дзяліць ня будзе.
Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць аўтар кнігі “Аляксандар Лукашэнка: палітычны партрэт” Валер Карбалевіч, кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі і аглядальнік расейскай газэты “Коммерсант” Павал Шарамет.
Дракахруст: На гэтым тыдні адбылася прэзэнтацыя кнігі Валера Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка: палітычны партрэт». Гэта велізарны том у 720 старонак, насычаны фактамі, цытатамі і лічбамі. Але і канцэпцыямі, адказамі на праклятыя пытаньні беларускага палітычнага жыцьця. Я і прапаную засяродзіцца на гэтых загадках, пагаварыць пра іх на гэтай нашай радыёпрэзэнтацыі кнігі Валера Карбалевіча.
Аляксандру Лукашэнку шмат разоў прадказвалі крах. Ды намэнклятурныя "ваўкі" зьядуць гэтага "калгасьніка", ды яго саўковая эканоміка лясьнецца праз год, ды куды ён супраць усёй моцы Захаду, ды перамога на гэтых выбарах – пірава і апошняя, ды Масква за такія словы і справы яго па сьценцы размажа – усё гэта многія, у тым ліку і мы з вамі, пісалі і гаварылі шмат гадоў. Але ня зьелі, не ляснулася і не размазалі. Чаму? Прагназісты ж не вымысьлілі гэтыя выклікі, яны былі і былі даволі сур'ёзнымі. У чым жа сакрэт жывучасьць гэтага палітыка і створанай ім сыстэмы?
Карбалевіч: Калі адказваць проста і коратка, то створаная Лукашэнкам сацыяльная мадэль не выпрацавала свой рэсурс. Гэта значыць, што яна мае рэальную падтрымку ў грамадзтве, што і забясьпечвала прэзыдэнту ўнутраную легітымнасьць. А вонкавыя выклікі ня моцна пагражаюць уладзе Лукашэнкі да той пары, пакуль унутры нічога не адбываецца, няма масавых
Створаная Лукашэнкам сацыяльная мадэль не выпрацавала свой рэсурс.
Дракахруст: Павал, вы ў пэўным сэнсе перадалі Валеру эстафэту, вы, разам са Сьвятланай Калінкінай, былі аўтарамі хіба ня першай грунтоўнай палітычнай біяграфіі Лукашэнкі «Выпадковы прэзыдэнт». Вы і ў гэтай кнізе і за яе межамі таксама шукалі адказ на гэтае пытаньне – чаму прагнозы наконт хуткага краху Лукашэнкі не спраўдзіліся?
Шарамет: Аляксандар Лукашэнка – гэта геній моманту. Я заўсёды падкрэсьліваў, што недаацэньваць таленты, дадзеныя яму прыродай, недаацэньваць ступень яго цынізму і гнуткасьці нельга, ён безумоўна вельмі моцны праціўнік. І высакамернае стаўленьне да Лукашэнкі каштавала яго варагам каму жыцьця, каму свабоды, каму прафэсіі. Кнігу, якую мы напісалі са
Лукашэнка – гэта геній моманту
Вяртаючыся да прагнозаў, я б не сказаў, што аналітыкі так ужо ня мелі рацыі. Высновы, якія мы рабілі і 5, і 10 гадоў таму, справядлівыя і зараз – Беларусь павольна , больш павольна, чым мы думалі, але няўхільна ідзе да бездані сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай. І фінал лукашэнкаўскага рэжыму будзе трагічным. Але ён геній моманту. Калі б не яго заляцаньні да Расеі, калі б не яго абяцаньні, калі б не геніяльная апэрацыя «нафта ў адмен на размовы», то Лукашэнкі ўжо б не было. Але прастора для гэтых маніпуляцый у яго з кожным годам звужаецца.
Дракахруст: Хібам многіх біяграфій знакамітых людзей зьяўляецца іх тэлеалягічнасьць – паводле іх ужо вясковы хлапчук Сашка марыў быць прэзыдэнтам і менавіта такім, якім ён стаў. Ці так гэта? Ці ён усё ж эвалюцыянаваў, мяняўся? І калі так, то якімі былі вузлавыя кропкі, разьвілкі гэтых зьменаў?
Карбалевіч: Зразумела ніякай перадвызначанасьці ў біяграфіі Лукашэнкі не было. Посьпех палітыка – гэта заўсёды зьбег абставінаў. Калі б Лукашэнку не выбралі старшынём антыкарупцыйнай камісіі, калі б у законе аб прэзыдэнце ўвялі мяжу ў 40 гадоў, а не 35, калі б ЦВК не зарэгістравала яго ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты за грубыя парушэньні працэдуры, то ня быць бы яму прэзыдэнтам.
Лукашэнка неаднаразова мяняў сваю палітычную арыентацыю. Падчас гарбачоўскай перабудовы ён быў дэмакратам, потым
Лукашэнка ўсе свае дзеяньні падпарадкоўвае задачы ўтрыманьня ўлады.
Разьвілкі: прэзыдэнцкія выбары 1994 году, рэфэрэндум 1996 году, прыход да ўлады Пуціна ў 2000 годзе і фактычны канец ідэі аб’яднаньня Беларусі і Расеі, 2010 год (востры канфлікт з Расеяй).
Дракахруст: Аляксандар, а як вы лічыце – ці эвалюцыянаваў Лукашэнка? І ці заўсёды галоўным стрыжнем яго паводзінаў, яго асобы была прага да ўлады?
Класкоўскі: Безумоўна ён эвалюцыянаваў і працягвае дэманстраваць здольнасьць да гэтага. Апазыцыю падводзіла і працягвае падводзіць самаўпэўненасьць, маўляў, мы яго ведаем, як аблупленага, і ён ніколі не памяняецца. Так, сваіх прынцыпаў, сваёй папулісцкай мэтоды ён не мяняе, але ён сапраўды, як слушна сказаў Павал, геній моманту, геній прыстасаваньня, геній адаптацыі.
Калі памятаеце – ён пачынаў з «адкруткі» цэнаў, называў прадпрымальнікаў «вашывымі блохамі», а зараз пад выбары які
Дэ-факта сёньня Лукашэнка бароніць Беларусь ад імпэрскага націску Расеі, што і адлюстравала заява Грыбаўскайце.
А этапная веха – гэта ягоны прыход да незалежніцтва. Лукашэнка быў і мэнтальна застаецца савецкім беларусам. Некалі, відаць, ён шчыра хацеў аднаўленьня СССР. Але калі прыйшоў Пуцін і адбыўся гэты «наезд», прапанова ўвайсьці ў Расею шасьцю губэрнямі – тут каса натрапіла на камень. І менавіта гэтае нежаданьне ахвяраваць хаця б грамам улады прывяло да такой упартасьці, зацятасьці, урэшце да сыстэмнага канфлікту з Расеяй. Дэ-факта сёньня Лукашэнка бароніць Беларусь ад імпэрскага націску Расеі, што і адлюстравала заява Грыбаўскайце. Гэтая яго эвалюцыя адбылася не пад уплывам ідэалам ВКЛ і БНР, але яна адбылася. І аб'ектыўна гэта станоўчы чыньнік для Беларусі.
Дракахруст: Валер, вы ў вашай кнізе выводзіце асаблівасьці цяперашняй беларускай сацыяльнай, эканамічнай і палітычнай сыстэмы з асаблівасьцяў асобы вашага героя. Але калі кінуць вокам на ўсю постсавецкую прастору, то высьвятляецца, што падобныя сыстэмы стваралі былы афіцэр спэцслужбаў і партыйны чыноўнік, унівэрсытэцкі прафэсар і “крэпкі” гаспадарнік, стваралі асобы харызматычныя і досыць бляклыя. Дык можа справа не ў асаблівасьцях асобаў, а ў нейкай наканаванасьці такой мадэлі для гэтай прасторы?
Карбалевіч: Прадметам майго дасьледаваньня была не эвалюцыя палітычнай сыстэмы Беларусі ці палітычных сыстэмаў постсавецкіх краінаў, а менавіта палітычны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. А тое, што вы кажаце, гэта абсалютна зразумела. Безумоўна, былі перадумовы для стварэньня аўтарытарных рэжымаў у Беларусі і ў іншых краінах постсавецкай прасторы,
Былі аб'ектыўныя перадумовы ўзьнікненьня аўтарытарызму ў постсавецкіх краінах.
Дракахруст: Павал, вам даводзілася бываць у шэрагу постсавецкіх краін, вы зараз жывяце ў Маскве. Як вы мяркуеце, тое, што ёсьць у Беларусі – наколькі гэта вынік асаблівасьцяў Аляксандра Лукашэнкі, а наколькі – вынік агульнай постсавецкай тэндэнцыі?
Шарамет: Няма нічога ўнікальнага ў тым, што адбываецца ў Беларусі, у тым, што робіць Лукашэнка. Яму дасталася, на наша няшчасьце і на яго шчасьце, унікальная краіна. Адразу пасьля распаду СССР Беларусь была самай пэрспэктыўнай рэспублікай імпэрыі. Запас эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай трываласьці быў такі вялікі, што дазваляе 16 гадоў будаваць гэты сацыялізм, які ўсё роўна абрынецца. Дзякуючы экспэрымэнту Лукашэнкі мы з самай пэрспэктыўнай рэспублікі былога СССР ператварыліся ў краіну, якую ўсе шкадуюць. Дзякуючы яму з прамыслова разьвітай краіны мы станем краінай сялян, бо празь некалькі гадоў яго кіраваньня ад гэтых МАЗаў і БЕЛАЗаў нічога не застанецца.
Запас эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай трываласьці быў такі вялікі, што дазваляе 16 гадоў будаваць гэты сацыялізм, які ўсё роўна абрынецца.
Што да агульнай ацэнкі, то ён сапраўды не рабіў нічога ўнікальнага. Адзінае, што ён надзвычай цынічны і ня ведае ніякіх бар’ераў. Кучма ў нейкі момант не рашыўся перакрочыць мяжу, Назарбаеў больш тонка, па-азіяцку ўсё гэта робіць, то Лукашэнка – гэта эўрапейскі варыянт Туркмэнбашы. Ну хай сабе ён яшчэ кіруе 10-15 гадоў, ніхто яго не чапае. Яму ж ня ўставяць дыямантавае сэрца, дый зь ім няма вечнага жыцьця. Усё роўна гэта ўсё скончыцца і наступным пакаленьням давядзецца расплачвацца за гэты лукашэнкаўскі экспэрымэнт.
Дракахруст: Валер, Аляксандар Казулін падчас прэзэнтацыі вашай, Валер, кнігі сказаў, што гэта “вельмі добра праяўлены калектыўна партрэт грамадзяніна Беларусі. Несумненна, трэба разумець, што Лукашэнка — у кожным з нас”. Можа сапраўды герой вашай кнігі адпавядае ўяўленьням, памкненьням, спадзяваньням і страхам сярэдняга, масавага беларуса, большасьці. І распавядае на пра гэтую большасьць тое, што мы ня ведалі і не хацелі б ведаць?
Карбалевіч: Безумоўна, Лукашэнка адлюстроўвае ня толькі ідэалёгію сярэдняга беларуса, ягоныя ўяўленьні пра палітыку, лад жыцьця, але і, на што зьвяртаю ўвагу, маральны, інтэлектуальны ўзровень беларускага абывацеля.
Лукашэнка – гэта рэакцыя страху беларускага грамадзтва перад выклікамі трансфармацыі, мадэрнізацыі, глябалізацыі.
Лукашэнка зьвяртаецца да кепскіх бакоў сьвядомасьці беларускага соцыюму, на што не рашаюцца палітыкі ў цывілізаваных краінах.
Зь іншага боку, тут адбываецца зваротны працэс. Лукашэнка ня толькі адлюстроўвае погляды сярэдняга беларуса, але і рэтрансьлюе іх назад у грамадзтва з дапамогай дзяржаўных мэдыяў, маніпулюе гэтымі поглядамі.
Дракахруст: Аляксандар, а ваш адказ на пытаньне – у якой ступені Лукашэнка такі ж, як кожны з нас?
Класкоўскі: Мы ўсе розныя. Таму нельга казаць, што ён такі, як кожны нас. Адзін з сакрэтаў Лукашэнкі ў тым, што ён цынічна паставіў на большасьць, яму ўласьцівае грэбаваньне элітай. Маса думае пераважна страўнікам і гэта ня толькі ў нас. Іншая
Адзін з сакрэтаў Лукашэнкі ў тым, што ён цынічна паставіў на большасьць, яму ўласьцівае грэбаваньне элітай.
Напачатку была стаўка на люмпэна, на аўтсайдэра. Цяпер ён знайшоў агульную мову з намэнклятурай. Напачатку ён палохаў, саджаў – каго за карупцыю, каго за палітычную «здраду», зараз ён праклямуе – мы ў адной лодцы. Нядаўна ён, зьвяртаючыся да чынавенства, сказаў – гэта не мае выбары, гэта вашы выбары, маўляў, мы ў адной лодцы і пры іншай уладзе вы ня будзеце мець такіх прывілеяў, як цяпер.
Ёсьць свой слой прыкормленага бізнэсу, які задаволены ўсталяванымі правіламі гульні. На сярэднюю клясу стаўка робіцца, на прагматычную частку моладзі, якая хоча рабіць кар'еру.
Але вось гэтае грэбаваньне элітай застаецца. Тут такая арытмэтычная развага – галасы ва ўсіх аднолькавыя, ці гэта прыбіральшчыца, ці даярка, ці апальны прафэсар. Гэтае грэбаваньне элітай затарможвае разьвіцьцё краіны і можа драматычна адбіцца на яе лёсе.
Дракахруст: Валер, у прадмове да кнігі вы напісалі, што яна ня толькі пра мінулае, але і пра будучыню. А апошняя частка кнігі называецца "Ён ніколі ня сыйдзе". І ўсё ж на падстава такога грунтоўнага вывучэньня вашага героя і праз яго – сучаснай Беларусі ці можна сказаць, што ж будзе далей, як ён усё ж сыйдзе? Як Франка, Сталін ці Мао, у краінах якіх фундамэнтальныя перамены пачаліся толькі пасьля іх сьмерці? А можа перадасьць уладу нашчадку, як Кім Ір Сэн , Асад ці Аліеў? А можа нават вернецца да ўлады, страціўшы яе, як Пэрон? Ці яго спасьцігне лёс ахвяраў аксамітных (і ня надта ) рэвалюцыяў? Што з лістапада 2010 году вам падаецца найбольш імаверным?
Карбалевіч: Найменш імавернымі варыянтамі падаюцца перадача ўлады пераемніку і таксама вяртаньне да ўлады пасьля яе страты. Апошняе падаецца зусім нерэальным. Варыянт рэвалюцыі, можа і не зусім «аксамітнай», цалкам рэальны для Беларусі. Ну і варыянт пажыцьцёвага кіраваньня я б таксама не выключаў.
Шарамет: Найбольш імаверным мне падаецца варыянт пажыцьцёвага кіраваньня, але ў гэтым выпадку я б не лічыў Лукашэнку доўгажыхаром. Мне здаецца, што пачаліся фундамэнтальныя супярэчнасьці паміж ім і Расеяй – гэта вельмі важны фактар, і пачаліся фундамэнтальныя супярэчнасьці паміж Лукашэнкам і значнай часткай беларускай эліты. Ён ужо не
Гэты чалавек п'яны ад улады, ён хворы на ўладу.