Facebook запускае ўласную сыстэму электроннай пошты

Сацыяльная Інтэрнэт-сетка Facebook сёньня запускае ўласную сыстэму электроннай пошты. Чакаецца, што гэтая сыстэма складзе сур'ёзную канкурэнцыю такім папулярным мэйл-сэрвісам, як, напрыклад, gmail.

У сацыяльнай сетцы Facebook ўдзельнічаюць больш за 500 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім сьвеце.