У Паўднёвай Карэі налічваецца больш за 20 тысяч уцекачоў з КНДР

Колькасьць уцекачоў з Паўночнай Карэі, якія пераехалі ў Паўднёвую Карэю пасьля 1953 года, калі трохгадовы ўзброены канфлікт скончыўся перамір'ем, перавышае 20 тысяч чалавек, паведамілі прадстаўнікі паўднёвакарэйскіх уладаў. Пры гэтым за апошнія тры гады з КНДР на поўдзень зьбеглі больш за 10 тысяч чалавек.