Аун Сан Су Чжы – за перамовы з хунтай

Лідэрка дэмакратычнай апазыцыі М'янмы (Бірмы) заклікала палітычныя партыі краіны, у тым ліку прадстаўнікоў кіроўнай вайсковай хунты, да кампрамісу. У інтэрвію Бі-Бі-Сі яна выказала гатовасьць сустрэцца з прадстаўнікамі вайсковага ўраду, каб абмеркаваць шляхі да нацыянальнага замірэньня.

Напярэдадні Су Чжы была вызваленая з-пад хатняга арышту ў Янгоне, пасьля чаго сустрэлася з актывістамі забароненай партыі “Нацыянальная ліга за дэмакратыю”, якую яна ўзначальвае.

Агулам за апошнія 21 год ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы правяла пад вартай каля 15 гадоў.