Нямеччына: пратэсты супраць скарачэньня сацыяльных выдаткаў

Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі ў суботу на вуліцы нямецкіх гарадоў на знак пратэсту супраць павышэньня ўзросту выхада на пэнсію і скарачэньня сацыяльных выдаткаў.

Нямеччына, як і шэраг іншых эўрапейскіх краінаў, пачала скарачаць бюджэтныя выдаткі для скарачэньня дэфіцыту.