Ахвярамі пажару ў нямецкім заапарку сталі 26 жывёл

Ахвярамі пажару ў заапарку ў нямецкім горадзе Карлсруэ сталі 26 жывёл. Загінулі шатляндзкія поні, альпакі, авечкі ды козы. Удалося, аднак, выратаваць сланоў і бегемотаў.
Мяркуюць, што пажар узьнік на харчовым складзе, які знаходзяцца на тэрыторыі заапарку.