Аун Сан Су Чжы зачыталі загад аб яе вызваленьні

У Мьянме лідэру дэмакратычнай апазыцыі Аун Сан Су Чжы зачыталі загад аб яе вызваленьні. Пра гэта паведаміў адзін з прадстаўнікоў уладаў, не назваўшы свайго імя з-за забароны кантактаваць з прэсай. Паводле ягоных слоў, сотні прыхільнікаў Су Чжы, якія мітынгавалі ля яе дому ў Янгоне, кінуліся да будынку, як толькі паліцыянты прыбралі спэцыяльныя загароды.

Сёння мінае тэрмін цяперашняга арышту Аун Сан Су Чжы, якая за апошні 21 год правяла пад вартай агулам каля 15 гадоў