У Аўганістане талібы атакавалі аэрапорт

На ўсходзе Аўганістану ў горадзе Джалалабад група талібаў зьдзейсьніла напад на аэрапорт. Паступаюць паведамленьні пра загіблых і параненых, аднак інфармацыі пра іх колькасьць пакуль няма.

Агенцтва "Ройтэр" паведамляе, што ў нападзе удзельнічаў сьмяротнік.