У Кітаі пачаліся 16-я Азіяцкія гульні

У Кітаі афіцыйна адкрыліся 16-я Азіяцкія гульні. Цырымонія адкрыцьця, на якой прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва КНР і Міжнароднага алімпійскага камітэту, прайшла ў горадзе Гуанчжоу (правінцыя Гуандун). У спаборніцтвах прымаюць удзел амаль 14 тысяч спартсмэнаў з 45 краін.

Азіяцкія гульні праводзяцца кожныя чатыры гады і па сваім маштабе з'яўляюцца найбуйнейшымі пасьля Алімпійскіх.
Цяперашнія Азіяцкія гульні - самыя буйныя ў гісторыі.