Гішпанія экстрадавала падазраванага ў забойстве казаха

Затрыманы ў Гішпаніі грамадзянін Казахстану Кэлес Мамбетаў, які падазраецца ў зьдзяйсьненьні забойства ў Астане, экстрадаваны на радзіму, паведаміла сёньня прэсавая служба генэральнай пракуратуры краіны.

Паведамляецца, што цяпер падазраваны зьмешчаны ў сьледчы ізалятар Астаны, па справе праводзіцца папярэдняе сьледзтва.