Вэнэсуэльскія кампаніі могуць стаць акцыянэрамі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, заявіў журналістам першы намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Сямашка нагадаў, што ў статутным фондзе ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" 41,6% складае доля расійскага боку, а ў статутным фондзе ААТ "Нафтан" увесь пакет акцый належыць Беларусі.
"Мы ніколі не хавалі, што шукаем інвэстараў на гэтыя прадпрыемствы", — цытуе спадара Сямашку БелаПАН.
У залежнасьці ад таго, якія ўмовы прапаноўвае інвэстар, яму можа быць перададзены любы пакет акцый аж да кантрольнага
У залежнасьці ад таго, якія ўмовы прапаноўвае інвэстар, яму можа быць перададзены любы пакет акцый аж да кантрольнага, адзначыў першы віцэ-прэм'ер.
Разам з тым, паводле слоў Сямашкі, Беларусь з асьцярогай падыходзіць да выбару інвэстараў — у краіне "не так і шмат" нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.