Стыпэндыі абяцаюць зноў павысіць

У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб павышэньні з 1 лістапада стыпэндый навучэнцам моладзі ў на трыццаць працэнтаў. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур сёньня на пасяджэньні Нацыянальнага савету па працоўных і сацыяльных пытаньнях.

Як паведамляе БелТА, намесьнік міністра нагадаў, што сёлета стыпэндыі павялічваліся двойчы. Цяпер памер стыпэндыі складае ад 113 тысяч да 182,1 тысяч рублёў.