Буш назваў найгоршы момант свайго прэзыдэнцтва

На прылаўкі амэрыканскіх кнігарняў паступае кніга экс-прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага "Ключавыя рашэньні", якая распавядае аб жыцьці і кіраваньні палітыка.

У эксклюзіўным інтэрвію тэлекампаніі NBC Буш-малодшы назваў aдным са сваіх найгоршых момантаў на прэзыдэнцкай пасадзе той час, калі ўсенародна вядомы рэпэр Канье Ўэст сказаў, што запозьненая рэакцыя Белага дому на ўраган "Катрына" абумоўлена расісцкімі перакананьнямі.