Французы працягваюць пратэставаць супраць пэнсійнай рэформы

У Францыі працягваюцца акцыі пратэсту супраць пэнсійнай рэформы. У суботу ў краіне праходзяць больш за сто шэсьцяў, у якіх, паводле францускага Міністэрства ўнутраных спраў бяруць удзел каля 150 тысяч чалавек.

Французы абураюцца пэнсійнай рэформай, якая павялічвае ўзрост выхаду на пэнсію з 60 да 62 гадоў. Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі раней заявіў, што ня пойдзе на саступкі па гэтым пытаньні, бо рэформа неабходная для выраўноўваньня пагрозьліва вялікага бюджэтнага дэфіцыту краіны.