Чэхія і Польшча аб'яднаюць газаправодныя сыстэмы

Прэзыдэнты краін, якія ўваходзяць у Вішэградзкую чацьвёрку выступаюць за агульную энэргетычную палітыку і ўзгадненьне дзеяньняў у рамках Эўразьвязу. Аб гэтым лідэры Вугоршчыны, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі заявілі у ходзе саміту ў Карлавых Варах.

Падчас саміту прэзыдэнты Чэхіі Вацлаў Клаўс і Польшчы Браніслаў Камароўскі дамовіліся аб'яднаць газавыя сыстэмы дзьвюх краін. Плянуецца, што газаправод, які праектуецца для гэтай мэты будзе завершаны да восені наступнага году.

Прадстаўнікі чатырох краін Вішэградзкай чацьвёркі сустракаюцца штогод.