Па грузінскім тэлебачаньні паказалі фільм аб расейскіх шпіёнах

Грузінская тэлекампанія "Руставі-2" паказала ў пятніцу ўвечары дакумэнтальна-ігравы фільм пра раскрыцьцё "расейскай шпіёнскай сеткі" ў Грузіі. У фільме былі прадэманстраваныя нібыта прызнаньні 13 асоб, якіх днямі былі затрыманыя днямі на абвінавачваньне ў шпіянажы на карысьць Расеі. 9 з гэтых затрыманых грамадзяне Грузіі, 4 расейцы.

Раней у пятніцу МЗС Расеі назвала гэтыя абвінавачваньні правакацыяй.