МЗС: Беларусь гатовая да дыялёгу з ЗША

Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі стасункаў з ЗША.

Пра гэта заявіў падчас "Менскага форуму" намесьнік начальніка ўпраўленьня зьнешнепалітычнага аналізу МЗС Беларусі Андрэй Шупляк.

"Мы гатовы да канструктыўнага дыялёгу з Вашынгтонам", -адзначыў А. Шупляк, дадаўшы, што "дзеяньне аднабаковых санкцый зьяўляецца галоўнай перашкодай на шляху нашага ўзаемадзеяньня ".

На думку прадстаўніка МЗС, пэрспэктыўным супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЗША можа быць у такіх галінах, як эканоміка, энэргетыка, сельская гаспадарка, ахова здароўя, а таксама процідзеяньне нелегальнай міграцыі, наркатрафіку і гандлю людзьмі.