Грузія і Іран ўзаемна адмянілі візы

У сераду вечарам у Тбілісі было падпісанае бязьвізавае пагадненьне паміж Грузіяй і Іранам. Подпісы пад дакумэнтам паставілі міністры замежных спраў Ірану Манучэр Матакі і Грузіі Грыгол Вашадзэ. Раней падобнае пагадненьне Грузія падпісала з Турцыяй. Міністар Вашадзэ адзначыў, што яго краіна імкнецца забясьпечыць бязьвізавыя дачыненьні з усімі суседзямі. Паводле яго слоў, колькасьць іранскіх турыстаў апошнім часам у Грузіі падвоілася.