Мэксыка: забітыя 9 паліцыянтаў

На захадзе Мэксыкі забітыя 9 паліцыянтаў. Як паведамляюць улады, у чацьвер на аўтамабіль, у якім яны ехалі, напалі баевікі аднаго з наркакартэляў.

Толькі за апошні тыдзень у выніку чатырох узброеных нападаў у вайне паміж дзьвюма наркагрупоўкамі ў краіне загінулі 52 чалавекі. Усяго ў 2010 годзе ахвярамі злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі, у Мэксыцы сталі болей як дзевяць тысяч чалавек.