У выніку цунамі ў Інданэзіі загінулі болей за 300 чалавек

Колькасьць ахвяр у выніку цунамі і вывяржэньня вулькану ў Інданэзіі перавысіла 300 чалавек, каля 400 чалавек лічацца зьніклымі. Прычынай цунамі стаў моцны, магутнасьцю ў 7,7 бала, землятрус ля берагоў Суматры.

Ахвярамі вывяржэньня вулькану на гары Мэрапі сталі каля 30 чалавек. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што сярод іх мог быць мясцовы старэйшына, якія ахоўваў духаў гэтай гары.