ЗША заклапочаны іранскім уплывам ў Афганістане

Амэрыканскія ўлады выказалі заклапочанасьць іранскім уплывам у Афганістане. Адпаведная рэакцыя Вашынгтону зьявілася пасьля прызнаньня афганскага прэзыдэнта Хаміда Карзая ў тым, што супрацоўнікі яго апарату атрымлівалі мяшкі з наяўнымі грашыма зь Ірану.

Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што ў Вашынгтоне скэптычна глядзяць на магчымыя матывы, якімі кіраваўся Іран, перадаючы грошы адміністрацыі афганскага прэзыдэнта Хаміда Карзая, улічваючы тую ролю ў дэстабілізацыі, якую адыгрываў Тэгеран у мінулым у дачыненьні да сваіх суседзяў".

Кроўлі таксама сказаў, што ЗША чакаюць ад Кабулу тлумачэньняў наконт паведамленьняў аб перадачы супрацоўнікам адміністрацыі прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзая наяўных грошай зь Ірану.