Ірак просіць міжнароднай дапамогі ў разьмініраваньні

Ірак заклікае да міжнароднай дапамогі, каб дапамагчы краіне ачысьціцца ад мін, якіх налічваецца каля 20 мільёнаў. Прэм'ер-міністар Нуры аль-Малікі выступіў з такім заклікам да міжнароднай супольнасьці сёньня падчас канфэрэнцыі ў Багдадзе. Аль-Малікі адзначыў, што задача ўскладняецца тым, што "нават няма мапаў, якія б паказвалі замінаваныя участкі. Неразарваныя міны назапасіліся на ірацкай зямлі ў выніку вайны супраць Ірану ў 1980-1988, канфлікту з-за Кувэйту ў 1991 годзе, і ваеннай апэрацыі 2003 году, якая зрынула дыктатара Садама Хусэйна. Паводле ацэнак ААН, ад 1991 году, 8000 іракцаў, сярод іх 2000 дзяцей, былі забітыя або скалечаныя мінамі касэтнымі бомбамі