Міністры фінансаў з G20 сустракаюцца ў Паўднёвай Карэі

Кіраўнікі фінансавых ведамстваў і цэнтрабанкаў 20-ці найбуйнейшых эканомік сьвету рыхтуюцца да сустрэчы ў Паўднёвай Карэі. Сустрэча прадстаўнікоў G-20 адкрыецца сёньня ў горадзе Кэнджу і выкліканая небясьпекай магчымай валютнай вайны.

Цягам двух дзён стваральнікі эканамічнай палітыкі краін “вялікай дваццаткі” будуць выпрацоўваць мэтады вырашэньня праблем усясьветнай фінансавай сыстэмы.