У Пакістане ахвярамі нападу сталі 6 вайскоўцаў

У Пакістане на міне сёньня падарваўся вайсковы патруль, загінулі падпалкоўнік і пяцёра вайскоўцаў, яшчэ трое параненыя. Паводле паведамленьня камандаваньня, выбух адбыўся ў горным раёне Аракзай, дзе дзейнічаюць талібы і ваеўнікі "Аль-Кайды".

Гэта ўжо трэці напад на пакістанскіх вайскоўцаў за апошні тыдзень. Хваля гвалту настала за пэрыядам зацішша, калі пакістанскія ўлады былі занятыя дапамогай пацярпелым ад нядаўняй катастрафічнай паводкі.