Ахмадзінэжад і Чавэс хочуць завесьці новы сусьветны парадак

Прэзыдэнты Ірану і Вэнэсуэлы выказалі задавальненьне моцнымі стратэгічнымі сувязямі паміж сваімі краінамі. Махмуд Ахмадзінэжад і Уга Чавэс, які прыбыў зь візытам у Іран, прысутнічалі пры падпісаньні 11 пагадненьняў аб супрацоўніцтве ў галіне здабычы нафты і газу, тэкстыльнай прамысловасьці, гандлю і будаўніцтва жытла.

Абодва прэзыдэнты асудзілі амэрыканскі імпэрыялізм і заявілі аб іх адзінстве ў намаганьнях заснаваць “новы сусьветны парадак”, які б паклаў канец панаваньню Захаду ў глябальных пытаньнях.