Індэкс свабоды прэсы 2010: “сытуацыя ў Беларусі бязрадасная і стабільная"

U.S. - Reporters without borders poster, undated

У сёлетнім "Індэксе свабоды прэсы", які штогод складае міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў", Беларусь заняла 154-е месца з 178 краінаў.

У сваім прэс-рэлізе "Рэпартэры бязь межаў" адзначылі пра Беларусь наступнае:

"Сытуацыя зьяўляецца бязрадаснай і стабільнай у Беларусі, разьдзіранай двума памкненьнямі – адным у бок Масквы і другім у бок Эўразьвязу – ды занятай асьцярожным балянсаваньнем паміж гэтымі дзьвюма сіламі. Рэжым ня робіць ніякіх саступак грамадзянскай супольнасьці і працягвае, на падыходзе да прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні, аказваць ціск на нешматлікія незалежныя СМІ ў краіне".

Паводле "Рэпартэраў бязь межаў", найбольш свабодна прэса пачувае сябе ў Фінляндыі, Ісьляндыі, Нідэрляндах, Нарвэгіі, Швэцыі і Швайцарыі. Рэйтынг традыцыйна замыкаюць такія краіны як Бірма, Іран, Туркмэністан, Паўночная Карэя і Эрытрэя.

Сытуацыя са свабодай прэсы на постсавецкай прасторы, за выняткам трох балтыйскіх краінаў, таксама несуцяшальная, як і ў Беларусі.

Месцы постсавецкіх краінаў у "Індэксе свабоды прэсы", складзеным "Рэпартэрамі бязь межаў" за тры апошнія гады:

201020092008
Эстонія
964
Літва131017
Латвія30148
Малдова7511498
Грузія9981120
Арменія101111102
Таджыкістан115113106
Украіна1319087
Расея140153141
Азэрбайджан152146150
Беларусь154151154
Кіргізстан159125112
Казахстан162142125
Узбэкістан163160162
Туркмэністан176173171