Тыбэтцы пратэстуюць супраць навучаньня па-кітайску

Сотні тыбэцкіх студэнтаў выйшлі на дэманстрацыю на паўночным захадзе Кітаю, пратэстуючы супраць плянаў ураду абмежаваць навучаньне на тыбэцкай мове.

Паводле інфармацыі лёнданскай арганізацыі "Свабодны Тыбэт", пратэсты ў правінцыі Цынхай былі выкліканыя мясцовай рэформай адукацыі, згодна з якой усе прадметы ў навучальных установах павінны выкладацца на кітайскай мове.

Аднак, па словах мясцовых настаўнікаў, на якіх спасылаецца агенцтва Рэйтэр, загаду весьці ўсе ўрокі на кітайскай мове ім не паступала.