Уго Чавэс прыбыў у Тэгеран

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уго Чавэс прыбыў у Тэгеран. Ён мае намер абмеркаваць з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінежадам пытаньні міжнароднай палітыкі.

Раней абодва лідэры неаднаразова выказвалі блізкія погляды па шэрагу пытаньняў – у тым ліку, у справе іранскай ядзернай праграмы.