У Францыі 5-ы дзень праходзяць масавыя акцыі пратэсту

У Францыі сёньня пяты дзень запар праходзяць агульнанацыянальныя акцыі пратэсту супраць пэнсійнай рэформы. Вядучыя прафсаюзы краіны абяцаюць вывесьці на вуліцы мільёны людзей. З-за страйкаў і дэманстрацый у краіне назіраюцца перабоі ў працы паветранага і чыгуначнага транспарту, у забесьпячэньні палівам.

Нягледзячы на процідзеяньне прафсаюзаў, урад Францыі мае намер правесьці ў жыцьцё ўжо ўхвалены парлямэнтам закон аб павышэньні пэнсійнага ўзросту, каб скараціць штогадовы, роўны 32 мільярдам эўра, дэфіцыт пэнсійнага фонду.