Бесьпілётнік ЗША зьнішчыў у Пакістане 9 меркаваных ваеўнікоў

У Пакістане ў выніку двух ракетных удараў, нанесеных амэрыканскім бесьпілётным самалётам, загінулі дзевяць меркаваных ваеўнікоў.
Пакістанскія ўлады паведамляюць, што пад ракетным абстрэлам апынуліся дзьве вёскі бліз гораду Сьвет Алі ў раёне Паўночны Вазырыстан непадалёк ад аўганскай мяжы.

У апошнія два месяцы павялічылася колькасьць ракетных удараў з боку амэрыканскіх бесьпілётных самалётаў, мэтай якіх зьяўляюцца прытулкі ваеўнікоў ля аўганскай мяжы