"Сябры дэмакратычнага Пакістану" ў Бэльгіі

У Брусэлі распачынае працу саміт "Сяброў дэмакратычнага Пакістану", у якім прымуць удзел 26 дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Яны абмяркуюць пытаньні фінансавай дапамогі Пакістану, пацярпеламу гэтым летам ад паводак, а таксама эканамічныя рэформы ў краіне.

У выніку моцных дажджоў амаль трэць Пакістану была затопленая. Ад паводак так ці інакш пацярпела 17 мільёнаў чалавек.