Беларуская АЭС адсоўваецца

Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС

Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Юры Рымашэўскі сказаў 13 кастрычніка, што два блёкі беларускай АЭС з агульнай магутнасьцю 2340 МВт будуць поўнасьцю ўведзеныя ў дзеяньне ў 2020 годзе. Рымашэўскі не ўдакладніў, калі будзе задзейнічаны першы блёк.

Пра гэта ён заявіў у дакладзе аб стратэгіі разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу краіны, зь якім выступіў на беларускім энэргетычным і экалягічным кангрэсе.

Да гэтай пары беларускія ўлады паведамлялі, што першы блёк АЭС мае запрацаваць у 2016 годзе, а другі – у 2018.

Юры Рымашэўскі адзначыў, што стратэгіяй разьвіцьця энэргетычнага патэнцыялу краіны на будучыя 5 гадоў і да 2020 году прадугледжанае ўвядзеньне ў эксплёатацыю новых энэргетычных магутнасьцяў, у тым ліку на ядзерным паліве.