Тэлеканалы ў Беларусі не працуюць

Сёньня з раніцы спыненае вяшчаньне расейскіх каналаў ГРТ, НТВ і РТР.

На сайце беларускай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі паведамляецца, што вяшчаньне тэлеканалаў спыненае з-за тэхнічнай прафіляктыкі.

Вяшчаньне спыненае ў той дзень, калі ў Крамлі плянуецца прэс-канфэрэнцыя кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Сяргея Нарышкіна з прадстаўнікамі беларускіх СМІ на тэму «актуальнай сытуацыі ў беларуска-расейскіх стасунках». Наўпроставай трансьляцыі з прэс-канфэрэнцыі не плянавалася.