Ва Ўкраіне 38 ахвяр сутыкненьня аўтобуса зь лякаматывам

Аварыя здарылася сёньня раніцай на ўчастку “Нікапаль-Марганец” Прыдняпроўскай чыгункі. Сутыкненьне аўтобуса зь лякаматывам адбылося на неахоўваным пераезьдзе. Паводле ўкраінскай адміністрацыі чыгуначнага транспарту, шафёр аўтобуса ігнараваў папераджальныя сыгналы сьвятлафора і выехаў на пераезд непасрэдна перад цягніком.