У Таджыкістане блякаваны апазыцыйныя інтэрнэт-рэсурсы

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Таджыкістану загадала правайдэрам блякаваць доступ да апазыцыйных сайтаў "Фергана.ру" і "Цэнтразія.ру", раней быў заблякаваны сайт “Авеста”. На мінулым тыдні найбуйнейшы паліграфічны комплекс Таджыкістану адмовіўся друкаваць шэраг незалежных выданьняў.

Аглядальнікі лічаць, што ўлады спрабуюць схаваць інфармацыю пра антытэрарыстычную апэрацыю на ўсходзе краіны.