Ахмадзінежад шукае саюзу з Ватыканам

Папа рымскі Бэнэдыкт XVI атрымаў ліст ад прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінежада. Ватыкан не раскрывае зьместу ліста, які, як паведамляецца, быў перададзены пантыфіку адным зь іранскіх віцэ-прэзыдэнтаў падчас аўдыенцыі ў сераду.

На вэб-сайце іранскага прэзыдэнта гаворыцца, што ў лісьце ўтрымліваецца заклік да супрацоўніцтва паміж асноўнымі рэлігіямі і да супрацьдзеяньня ідэалёгіі сэкулярызму.