ЗША заклікаюць Расею вывесьці войскі з Грузіі

ЗША заклікаюць Расею вывесьці свае ўзброеныя сілы з тэрыторыі Грузіі і цалкам выканаць пункты пагадненьня аб спыненьні агню ад 12 жніўня 2008 году. Такую заяву зрабіла дзяржаўная сакратарка Гілары Клінтан.

На сумесным брыфінгу з прэм’ер-міністрам Грузіі Нікай Гілаўры ў Вашынгтоне Клінтан таксама адзначыла, што ЗША падтрымліваюць імкненьне Грузіі стаць сябрам НАТО.