Названы набэлісты ў галіне хіміі

Нобэлеўскі камітэт удзяліў прэмію 2010 году за хімію тром навукоўцам: з ЗША – Рычарду Гэку, і зь Японіі – Эй-Ічы Нэгішы ды Акіру Судзукі. Дасьледчыкі былі ўганараваныя за распрацоўку прыстасаваньняў, якія робяць магчымым штучнае ўтварэньне хімікатаў, што не саступаюць па складанасьці будовы любым прыродным элемэнтам.