У Тайляндзе крымінальны суд зьняў з расейскага прадпрымальніка Віктара Бута абвінавачваньні ў адмываньні грошаў і махлярстве як недастаткова абгрунтаваныя. Тым самым, ліквідаваная апошняе перашкода на шляху экстрадыцыі Бута ў ЗША.
20 жніўня апэляцыйны суд прыняў рашэньне аб экстрадыцыі Бута, аднак працэдура была прыпыненая з-за вылучэньня супраць яго новых абвінавачваньняў, што запатрабавала дадатковых сьледчых дзеяньняў.
Амэрыканскія ўлады абвінавачваюць Бута ў незаконных пастаўках зброі экстрэмісцкім групоўкам і дыктатарскім рэжымам, а таксама ўдзельнікам канфліктаў у Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
Калі прадпрымальнік будзе прызнаны вінаватым у ЗША, яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. МЗС Расеі заявіў пра невінаватасьць Бута.