У Кіеве апазыцыя пратэстуе супраць праекту закону аб мовах

Каля 200 актывістаў партыі “Наша Ўкраіна” правялі пікет Вярхоўнай Рады ў Кіеве, пратэстуючы супраць меркаванага прыняцьця закону “Аб мовах”. Законапраект, падрыхтаваны Партыяй рэгіёнаў, Блёкам Літвіна і камуністычнай партыяй, прадугледжвае наданьне ў некаторых абласьцях Украіны расейскай мове статусу “рэгіянальнай”.