Ахвяры паводак у Інданэзіі

Ня менш за 26 чалавек сталі ахвярамі паводак, выкліканых моцнымі дажджамі на ўсходзе Інданэзіі.

Дзясяткі людзей, якія пражывалі ў раёне Тэлук-Вандам ў правінцыі Заходняя Папуа, лічацца зьніклымі бязь вестак.